Рэпарцёры без межаў: Рэзідэнцыя ў Германіі
Арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" сумесна з НКА "Tactical Technology Collective" (Берлін) прапануе рэзідэнцкую праграму журналістам з рэпрэсіўных краін. Тэрмін рэзідэнцкай праграмы ў Берліне - 2 месяцы. Пачатак - кастрычнік 2016 года. Удзельнік праграмы пройдзе трэнінг па лічбавай бяспецы і зможа выконваць працу па абраным праекце разам з камандай спецыялістаў з прымаючых арганізацый. Праект мусіць дапамагаць журналістам, якія рэпрэсуюцца за іх працу ў роднай краіне.
Штомесячная стыпендыя складае 800 еўра (885 даляраў ЗША), забяспечваецца пражыванне, прадугледжана пакрыццё ўсіх неабходных выдаткаў (страхоўка, выдаткі на вандроўку, грамадскі транспарт, г.д.).
Вітаюцца кандыдаты-журналісты, якія былі рэпрэсаваны за выкананне прафесійных абавязкаў, зазналі пераслед альбо пагрозу, маюць навыкі выкарыстання лічбавых тэхналогій і апасаюцца нагляду.
Дэдлайн падачы заяўкі на праграму - 31 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці (на ангельскай мове) тут.
Паводле IJnet.org.