Рэгіянальны пасол арганізацыі Tunza Eco-generation
пан, 2018-07-30 11:39
Рэгіянальны пасол арганізацыі Tunza Eco-generation - пазіцыя для моладзі узростам 13 - 24 гады, якая мае жаданне прадстаўляць Tunza Eco-generation - платформу для моладзі і дзяцей, прысвечаную навакольнаму асяроддзю. Рэгіянальны пасол будзе займацца актыўным планаваннем, рэалізацыяй і ўдзелам у розных экалагічных праграмах у сваім рэгіёне ці краіне. Пасол займае сваю пасаду 6 месяцаў з верасня 2018 па люты 2019. Апошні тэрмін падачы анлайн заяўкі - 19 жніўня 2018.
Рэгіянальны пасол павінен перадаваць каштоўнасці Tunza Eco-generation, асноўныя абавязкі амбасадара - дзейнасць, накіраваная на павышэнне экалагічнай дасведчанасці ў кожным рэгіёне ці краіне.
Пасол павінен:
- штомесяц прадастаўляць не менш 2-х дакладаў аб экалагічных праблемах свайго рэгіёну;
- часта правяраць электронную пошту і аператыўна рэагаваць на апавяшчэння каманды Tunza Eco-generation;
- у выпадку змены кантактных дадзеных - падаць арганізатарам новыя дадзеныя на працягу 1 тыдня;
- добраахвотна планаваць і праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне экалагічнай дасведчанасці;
- каментаваць даклады іншых паслоў;
- прымаць удзел у мерапрыемствах арганізатараў.
Перавагі:
- павышэнне ведаў і навыкаў у галіне навакольнага асяроддзя і экалогіі;
- анлайн настаўніцтва;
- атрыманне матэрыялаў рэкламнага характару для правядзення мерапрыемстваў і ініцыятываў;
- сертыфікат;
- 3 лепшых дакладу будуць апублікаваныя ў штомесячным інфармацыйным бюлетэні Tunza Eco-generation;
- 1 пасол атрымае званне "лепшага амбасадара".
Крыніца: tunza.eco-generation.org