Рэгіянальная магістарская праграма Правы чалавека і дэмакратызацыя на Каўказе (2016-2017)

Рэгіянальная магістарская праграма "Правы чалавека і дэмакратызацыя на Каўказе" фінансуецца Еўразвязам і ажыццяўляецца Еўрапейскім міжуніверсітэцкім цэнтрам (Венецыя) у партнёрстве з вядучымі ўніверсітэтамі Беларусі, Украіны, Арменіі і Грузіі.

Афіцыйныя мовы навучання - ангельская і руская. Першы тэрмін праграмы студэнты будуць навучацца ў Цэнтры еўрапейскіх даследаванняў Ерэванскага дзяржуніверсітэта (Арменія). Палітычны модуль праграмы вывучаецца ў БДУ (Беларусь), юрыдычны - ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі (Украіна), міждысцыплінарны - у Тбілісскім дзяржуніверсітэцу імя Іванэ Джавахішвілі (Грузія).

Прадугледжана 25 стыпендый для фінансавання навучання.

Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

 

Паводле Armacad.info.