Рэгіянальная адукацыйная праграма VioskaLab (сацыяльныя/экалагічныя праекты)
чцв, 2019-06-06 11:56
Рэгіянальная адукацыйная праграма VioskaLab запрашае да ўдзелу маладых людзей, старэйшых за 18 гадоў, якія вельмі хочуць развіваць свой рэгіён пры дапамозе мастацкіх/культурных практык і ўжо маюць гатовыя ідэі або пакуль толькі мараць аб рэалізацыі свайго праекту. Калі ў цябе ёсць ідэя сацыяльнага/экалагічнага праекта для твайго мястэчка або вёскі, але пакуль ты не ведаеш як увасобіць яе ў жыццё, то наша праграма спецыяльна для цябе! Заяўку можна падаць анлайн да 12 чэрвеня ўключна.
Чакае дзве вочныя сустрэчы - 20-23 чэрвеня і 19-22 верасня, а таксама куратарскае і ментарскае суправаджэнне падчас рэалізацыі праекта.
Падчас VioskaLab ты даведаешся:
- што такое мясцовая супольнасць і навучышся з ёй працаваць,
- як шукаць каманду,
- як знайсці ідэю, якая дапаможа аб'яднаць вакол сябе суседзяў,
- чаму мастацтва ўплывае на ўсё вакол і робіць свет сапраўды лепш.
Крыніца: vioskalab.tilda