Рэгіянальная адукацыйная праграма VioskaLab

VioskaLab – гэта адкрытая моладзевая прастора для супольнага пошуку ідэй і рэалізацыі ініцыятыў у сельскай мясцовасці Мінскай і Гомельскай вабласцей. Да ўдзелу запрашаецца моладзь 18-35 гадоў, якая гатова рэалізоўваць свае ідэі ў сельскай мясцовасці і малых гарадах (насельніцтва да 10,000 чалавек) у Мінскай і Гомельскай вабласцях. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23:59 10 чэрвеня 2018.

Мэты праграмы:

  • Стварыць матывуючы асяродак для моладзі сельскай мясцовасці
  • Паспрыяць фарміраванню мясцовых супольнасцяў, умацаванню сувязаў і добрасуседскіх практык у рэгіёнах
  • Паўплываць на фарміраванне новага пазітыўнага іміджу вёскі і невялікіх гарадоў


Якія лакальныя ініцыятывы падтрымліваюць?
 

  1. Культурныя. Стварайце культурныя аб’екты ды лакальныя падзеі сумесна з суседзямі ды суседкамі.
  2. Добрасуседскія. Усталёўвайце ці ўмацоўвайце прыязныя адносіны паміж суседзямі ды суседкамі вашай вёскі або гарадка.
  3. Экалагічныя. Паляпшайце экалагічнае асяроддзе разам з жыхарамі ды жыхаркамі свайго населенага пункту.
  4. Нефармальна-адукацыйныя. Дзяліцеся сваімі ведамі ды кампетэнцыямі нестандартна і якасна.

 

Крыніца: vioska.tilda.ws