Рэформы ва Ўкраіне: місія (не)магчымая? Дыскусія ў Мінску
пан, 2016-10-31 09:46
Беларускамоўны анлайн-часопіс "Ідэя" і Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту (Мінск) запрашаюць на лекцыю "Рэформы ва Ўкраіне: місія (не)магчымая?" намесніка старшыні Нацбанка Ўкраіны Зміцера Салагуба, якая пройдзе ў Мінску 5 лістапада 2016 года. Прадугледжана дыскусія.
Мерапрыемства пройдзе ў Бізнес-клубе Imaguru па адрасе: Мінск, вул. Фабрыцыюса, 4.
Удзел - па анлайн-рэгістрацыі. Колькасць месцаў абмежаваная. Падрабязнасці тут.
Паводле Ideaby.org