Рэаліці-праект Горад - Конкурс на фінансаванне гарадскіх праектаў (Беларусь)
Школа супергерояў "Крэатыўны горад" (Беларусь), арганізатары Social Weekend і TUT.BY запрашаюць беларусаў, старэйшых за 18 год, удзельнічаць у рэаліці-праекце "Горад". Удзельнікі праекту мусяць прапанаваць свае ідэі па паляпшэнні гарадскога асяроддзя: публічнай прасторы; паркаў; месцаў, дзе можна бавіць час. Прапановы мусяць быць рэалістычнымі і карыснымі для Вашага горада, дзеля грамадства і Вашага атачэння.
Конкурсны адбор лепшых прапаноў ладзіцца ў некалькі этапаў. Удзельнікі праекту пройдуць у Мінску тыднёвы навучальны курс, падчас якога пазнаёмяцца з экспертамі ў галіне рэалізацыі гарадскіх і культурніцкіх праектаў, спецыялістамі па прамоўцыі і інш. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў пражываннем у сталіцы падчас навучання.
Пасля дадатковага адбору аўтары 3-х лепшых прапаноў атрымаюць фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй. Прызавы фонд конкурсу складае 50 мільёнаў беларускіх рублёў.
Дэдлайн - 25 сакавіка 2016 года. Падаць заяўку на ўдзел неабходна на гэтай старонцы.
Паводле GorodProject.by.