Распрацоўка Глабальнай стратэгіі ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы
Кіраўнікі краін Еўразвязу даручылі Вярхоўнаму прадстаўніку Еўразвязу па знешніх справах і палітыцы бяспецы распрацаваць і прадставіць цягам некалькіх месяцаў Глабальную стратэгію ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы. Плануецца, што гэтая стратэгія будзе прадстаўлена да чэрвеня 2016 года.
Еўрапейская стратэгія бяспекі датуецца 2003-м годам. У прыватнасці, ЕС мае неабходнасць аднавіць асноўны дакумент у гэтае галіне.
Упершыню распрацоўка такога кшталту стратэгіі ажыццяўляецца з улікам меркаванняў шырокага колу экспертаў і студэнтаў з усіх краін свету. Аўтары стратэгіі маюць намер прыняць да ўвагі ўсе погляды, бо знешняя палітыка датычыцца кожнага!
Калі Вы жадаеце далучыцца да гэтага працэсу і выказаць сваё асабістае меркаванне, погляд і зрабіць свой унёсак, калі ласка, прапануйце свае ідэі тут (на ангельскай мове). На гэтай старонцы Вы таксама можаце адказаць на пытанне месяца: "Хто мусіць быць ключавым партнёрам Еўразвязу ў знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі?".
З лепшымі студэнцкімі эсэ і меркаваннямі экспертаў можна азнаёміцца тут.
Падрабязней - на гэтай старонцы.
Паводле Europa.eu.