Распачаты прыём заявак на 4-ы конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend

Ва ўдзельнікаў 4-га конкурсу сацыяльных праектаў "Social Weekend" ёсць магчымасць атрымаць больш за $10 000 на праект, што накіраваны на змяненне свету. Да канца гэтага месяца ёсць магчымасць даслаць сваю ідэю, з шэрагу тых, што змяняюць свет да лепшага, каб паўдзельнічаць у розыгрышы грантаў на суму больш за $10 000. Ідэі павінныя быць звязаныя з адукацыяй, культурай, дабрачыннасцю, аховай здароўя і інш.

За ўсю гісторыю конкурсу было прафінансавана больш за 30 праектаў, сярод якіх пошукава-выратавальны атрад "Анёл", праект "Яны маюць права жыць", праект "Bike Kitchen", фестываль беларускай культуры "Багач", праект "Архітэктура, якая гаворыць", і інш. Намінацыі конкурсу наступныя: "Мабільныя рашэнні", "Паляпшэнне навакольнага асяроддзя", "Мы для дзяцей".

Конкурс пройдзе ў чатыры этапы: прыём заявак (10 - 30 верасня), сацыяльнае галасаванне (6 - 12 кастрычніка), сустрэчы аўтараў праектаў з экспертамі (19 - 20 кастрычніка), фінальнае мерапрыемства (26 кастрычніка), якое адбудзецца ў канферэнц-зале CrownePlaza Minsk Hotel.

У журы конкурсу ўвойдуць: Юрый Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Аляксандр Скрабоўскі (кіраўнік StartIdea.by), Ірына Карзюк (кіраўнік групы карпаратыўных камунікацый Velcom), Уладзімір Карагін (старшыня ГА "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў"), Алеся Бугаёва (дырэктар MaeSens.by), Арцём Рыбакін (тэлевядучы, акцёр, МС), Кацярына Пытлева (тэлевядучая, журналіст, ды-джэй радыё "Мір") і іншыя.

Удзел у конкурсе бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 30 верасня 2014 года.

Паводле ngo.by