Распачата рэгістрацыя на VII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

З 21 сакавіка 2017 года адкрыта рэгістрацыя на VIІ Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі , які адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў Варшаве (Польшча).

Для ўдзелу ў Кангрэсе ў якасці дакладчыка неабходна запоўніць анлайн-форму:
Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягнецца да 10 траўня 2017 года.

Кангрэс  – штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, студэнтаў і г. д.

Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету.
Кангрэс з’яўляецца месцам прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года. Акрамя гэтага, Кангрэс дзейнічае для абмеркавання перспектыўных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў.

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца: беларуская і ангельская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў). Дадатковымі мовамі камунікацыі з’яўляюцца літоўская, польская, руская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.
Дакладчыкі Кангрэса маюць магчымасць надрукаваць свае матэрыялы ў выглядзе тэзісаў, паведамленняў альбо асобных артыкулаў.

Крыніца: icbs.palityka.org