Раніца казак і гульняў пра беларускае мастацтва ХХ ст. для дзяцей і дарослых (Мінск)

У нядзелю, 18 снежня ў 11:00 Дзіцячыя творчыя майстэрні запрашаюць дзяцей і іх бацькоў у госці да сяброў прасторы Кніжная Шафа (вул. Дзяржынская, 9).

Дзіцячыя майстэрні галерэй "Ў". Фота з афіцыйнай старонкі Facebook

 

У часе мерапрыемства арганізатары плануюць  пагутарыць з дзецьмі і іх бацькамі пра мастакоў,  творы якіх увайшлі ў кнiгу  "Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Віцебская школа", прачытаць колькі казак і вершаў, напісаных адмыслова пад яе такімі вядомымі дзеячамі  беларускай культуры як Адам Глобус, Лявон Вольскі, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч і Ганна Кісліцына. Нарэшце, абмеркаваць, адкуль сучасныя мастакі бяруць натхненне і чаму можна ў іх навучыцца, напрыклад, знайсці пытанне на адказ, чаму Малевіч стварыў чорны квадрат - адначасова і вельмі просты і вельмі складаны твор. 
Натхніўшыся размовамі, вершамі, казкамі ды мастацкімі творамі,  усе ўдзельнікі імпрэзы разам створаць карціну і фантастычны аповед, адштурхнуўшыся ад дзiвосага свету мастакоў.

УВАХОД ВОЛЬНЫ
Каб паўдзельнічаць - неабходна прайсці хуткую рэгістрацыю па ссылцы

Мерапрыемства ладзіцца ў межах падтрымкі краўдфандынгавай кампаніі па зборы папярэдніх замоў на наклад кнігi "Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа ".
Папярэднюю замову кнiгi можна зрабiць на Ulej.by

Крыніца: Facebook