Ралан Барт: тэкст і жыццё. Лекцыя ў Мінску

Амбасада Францыі ў Беларусі запрашае на лекцыю "Ралан Барт: тэкст і жыццё" французскай пісьменніцы і філосафа Мары Жыль, якая пройдзе 31 кастрычніка 2015 года па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 37а, Галерэя "Ў".

Пачатак лекцыі - а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

 

Ралан Барт - французскі філосаф постструктураліст, семіётык літаратурны крытык.

"Сваімі тэарытычнымі працамі Барт накрэсліў магчымасць чытаць жыццё "як тэкст". У гэтым пастулаце - выток яго ўласнага пісьма. Але "пісаць жыццё" не ёсць чымсці само сабой зразумелым, гэта немажліва ў прынцыпе: дык як жа прымірыць гэтыя дзве разнастайныя сутнасці, фактычную і тэкстуальную? Хіба любое пісьмо не ёсць усмярчэннем, фіксацыяй, якая супярэчыць жыццю? Аднак ёсць жанр, які ўвасабляе гэтае памкненне ў самой сваёй назве: біяграфія. Гэты жанр найбольш вольны, найбольш шчыры, паколькі ў процілегласць ад агульнапрынятай думкі, ён не мае акрэсленнай формы". Больш падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства - тут.

 

Паводле Ygallery.by.