Рафтынг і прадпрымальніцтва на абмене ў Арменіі
пан, 2019-06-03 14:52
Моладзевы абмен ERASMUS+ Rafting in Entrepreneurship (Арменія, Дыліжан 19-30 верасня 2019) шукае матываваных удзельнікаў і ўдзельніц (18-30 год), якія разам будуць паглыбляць свае веды ў моладзевай працы і прадпрымальніцтве. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і навучальныя матэрыялы, транспартныя выдаткі пакрываюцца ў памеры не больш за 245 еўра. Унёсак за ўдзел складае 20 еўра. Дэдлайн: 23 чэрвеня 2019.
Задачы абмену:
- развіць прадпрымальніцкія здольнасці;
- судзенічаць крэатыўнаму мысленню ў галіне бізнесу;
- забяспечыць практычнымі інструментамі ў бізнес-развіцці;
- папулярызацыя здаровага і актыўнага ладу жыцця;
- узмацненне міжкультурнага ўзаемадзеяння і барацьба з нацыянальнымі стэрэатыпамі;
- прадстаўленне магчымасцяў для турызма ў аддаленні ад гарадоў.
Умовы ўдзелу:
- узрост ад 18 да 30 год (без выключэнняў);
- здольнасць камунікаваць на ангельскай мове;
- матываця і зацікаўленасць у тэме абмену і моладзевай працы.
Крыніца: docs.google.com