Радыё Свабода: Стыпендыі для журналісцкіх расследаванняў
Журналісты з краін вяшчання "Радыё Свабода" (RFERL) (з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана і Ўзбекістана) могуць атрымаць стыпендыю імя Хадзіджы Ісмаілавай на правядзенне расследаванняў.
Прэмія скіравана на падтрымку журналісцкіх праектаў па расследаванні дзеянняў чыноўнікаў і карупцыю ва ўладзе. Прысуджэнне прэміі RFERL ладзіць у партнёрстве з Праектам рэпартажаў пра арганізаваную злачыннасць і карупцыю (OCCRP).
Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 7 месяцаў (з 1 траўня па 31 кастрычніка 2016 года). Абраны ўдзельнік будзе працаваць у адпаведным мясцовым бюро "Радыё свабода", наведае штаб-кватэру радыёстанцыі ў Празе (Чэхія), пройдзе трэнінг па тэхналогіях расследавання і атрымае дадатковую прафесійную падтрымку OCCRP і іншых партнёраў праграмы.
Арганізатары аплочваюць падарожжа ў Прагу, пражыванне, страхоўку і выплочваюць штомесячную стыпендыю.
Для ўдзелу ў стыпендыяльная праграме неабходна валодаць ангельскай мовай. Кандыдаты мусяць падцвердзіць свой досвед ажыццяўлення журналіскіх расследаванняў.
Дэдлайн - 1 лютага 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле RFERL.org.