«РАДА» запрашае ўзяць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні «РАДА - Форум 2017»
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае фасілітатараў і фасілітатарак адукацыйных мерапрыемстваў прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні «РАДА - Форум 2017», які пройдзе 16-17 снежня (Мінск). Калі ў вас ёсць досвед фасілітацыі адукацыйных мерапрыемстваў, запаўняйце заяўку. Дэдлайн – 5 лістапада.
“РАДА-Форум” – гэта двухдзённая канферэнцыя па моладзевай палітыцы і ўдзеле моладзі ў Беларусі, арганізаваная РМОО “Некст Стоп Нью Лайф” у партнёрстве з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА”, а таксама ў супрацоўніцтве з зацікаўленымі суб’ектамі.
Удзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі змогуць абмеркаваць стан моладзевай палітыкі ў Беларусі, механізмы ўключэння моладзі ў працэс прыняцця рашэнняў, трэнды і тэндэнцыі развіцця моладзевага сектару, інструменты прадстаўлення інтарэсаў моладзі, перспектывы для ўзмацнення супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі, метады адвакатавання і лоббінгу.
Калі Вы маеце пытанні ці хочаце атрымаць дадатковую інфармацыю, калі ласка, скантактуйцеся з Cакратарыятам Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” [email protected].
Крыніца: rada.fm