РАДА: Вакансія каардынатара адукацыйнага праекту
пят, 2015-03-13 09:30
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "Рада" шукае кандыдатаў на вакансію каардынатара доўгатэрміновага адукацыйнага праекту (частковая занятасць - 20 гадзін у тыдзень). Праект уключае серыю семінараў, публічных мерапрыемстваў, рэалізацыю мікрапраектаў. Пачатак працы - красавік 2015 года.
Кандыдаты мусяць да 29 сакавіка даслаць CV і матывацыйны ліст (з тэмай "Coordinator") на е-мэйл: [email protected].
Патрабаванні да кандыдатаў:
- пунктуальнасць,
- валоданне навыкамі публічных прамоваў,
- магчымасць працаваць у святочныя і выхадныя дні,
- камунікабельнасць,
- здольнасць працаваць у камандзе,
- матываванасць працы ў грамадскай арганізацыі,
- досвед каардынавання адукацыйных праектаў.
Паводле Rada.