РАДА: Стажыроўкі для моладзі ў Германіі і Беларусі

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" сумесна з нямецкай моладзевай арганізацыяй "Deutsche Jugend in Europa" прапануе ўдзельнічаць у міжнароднай праграме па абмене досведам у працы з моладдзю і дзецьмі. Праграма прадугледжвае стажыроўку нямецкіх спецыялістаў у сяброўскіх арганізацыях "РАДЫ", а таксама стажыроўку беларускіх спецыялістаў у моладзевых арганізацыях Германіі.

Пачатак міжнароднай праграмы абменаў - травень-чэрвень 2016 года.   Праграма скіравана на абмен досведам у сферы працы з моладдзю і дзецьмі, развіццё супрацоўніцтва для будучых сумесных праектаў.

"РАДА" шукае 2-х стажораў з Беларусі і 2-х стажораў з Германіі.

Патрабаванні да кандыдатаў з Беларусі:

  • валанцёрства ці праца ў моладзевых арганізацях, якія з'яўляюцца сябрамі "РАДЫ";
  • узрост мінімум 18 год;
  • веданне ангельскай мовы, вітаецца валоданне нямецкай мовай;
  • досвед у сферы працы з моладдзю.

Тэрмін стажыроўкі - ад 3-х тыдняў да 2-х месяцаў. Праграма абмену дзейнічае па снежань 2016 года.

Кандыдатам неабходна даслаць рэзюмэ на ангельскай або нямецкай мове і гэтую анкету на е-мэйл: [email protected]. У рэзюмэ трэба пазначыць назву сваёй моладзевай арганізацыі. Зацікаўленым прымаючым сяброўскім арганізацыям "РАДЫ" неабходна даслаць дадзеную анкету. Дэдлайн - 1 сакавіка 2016 года. Даведацца пра ўмовы і мэты стажыровак можна на гэтай старонцы.

Паводле RADA.fm.