РАДА: Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "Рада" запрашае ўдзельнічаць у конкурсе грантаў "Ініцыятывы моладзевага супрацоўніцтва 2016".
Вітаюцца прапановых новых праектаў у галіне: устойлівага развіцця, перспектыў для моладзі, пераадолення дыскрымінацыі, лідарства, развіцця арганізацыяў і інш.
Умовы конкурсу:
1. Здзяйсняць праект мусяць 2 моладзевыя няўрадавыя арганізацыі і/або НДА з моладзевымі суполкамі ў 2-х краінах (адна з арганізацый мае быць з краіны-рэцэпіента Камітэта садзеяння развіццю).
2. Арганізацыя-заяўнік павінна быць сябрам Нацыянальнага моладзевага савета Швецыі (LSU) альбо сяброўскай арганізацыяй партнёра LSU: РАДА (Беларусь), YETT (Зімбабвэ), YAK (Кенія), YAP (Ліван), YCC (Камбоджа), Goformembers (Турцыя), EYF (Егіпет), NYC (Бірма). Для атрымання кантактнай інфармацыі пра партнёрскія арганізацыі LSU можна звяртацца да Сары Экенб’ёрн ([email protected]). Другі партнёр праекта можа быць не звязаны з гэтымі арганізацыямі.
3. Большасць удзельнікаў праекта - ва ўзросце да 30 год.
4. Праект мае быць рэалізаваны ў перыяд з 1 чэрвеня па 1 лістапада 2016 (справаздача па праекце мусіць быць падрыхтавана да 1 снежня).
5. Максімальны бюджэт праекта - 40 тыс. шведскіх крон: пакрываюцца толькі тыя выдаткі, якія непасрэдна звязаныя з рэалізацыяй праекта (адміністрацыйныя і транспартныя выдаткі, за выключэннем заробкаў).
Вітаюцца прапановы, якія маюць выразны план па будучым супрацоўніцтве пасля рэалізацыі праекта.
Удзельнікі конкурсу мусяць даслаць заяўку і матывацыйны ліст, падпісаны кожнай арганізацыяй партнёрам) на электронную скрыню: [email protected]. Апошні дзень прыёму заявак - 15 сакавіка 2016 года.
Падрабязнасці - тут.
Крыніца RADA.fm.