РАДА Форум - канферэнцыя па пытаннях моладзевай палітыкі ў Беларусі (Мінск)

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" (Літва) і рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Нэкст Стоп - Нью Лайф" 17-18 верасня 2016 года ладзяць у Мінску "РАДА Форум" - канферэнцыю па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі ў Беларусі.

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе зацікаўленыя бакі моладзевага сектара Беларусі для абмену ведамі пра бягучыя праблемы і патрэбы, стан беларускай моладзі і неабходныя змяненні ў моладзевай палітыцы для вырашэння праблем.

Тэмы форуму:

  • Міжнародныя перспектывы для моладзі і моладзевай палітыкі.
  • Актуальныя дадзеныя пра стан моладзі ў Беларусі.
  • Сучасны стан моладзевага сектара Беларусі.
  • Агульныя праблемы і прыярытэты зацікаўленых бакоў моладзевага сектара.
  • Сумесныя спосабы рэагавання на існуючыя праблемы/сітуацыі.

Мэты форуму: вызначэнне і вывучэнне міжнародных і нацыянальных стандартаў у галіне моладзевага ўдзелу і моладзевай палітыкі, прасоўванне інтарэсаў моладзевага сектара, абмен досведам і наладжванне супрацоўніцтва для дасягнення агульных мэтаў.

У канферэнцыі возьмуць удзел больш за 60 прадстаўнікоў беларускага моладзевага сектара.

Рэгістрацыя на форум ідзе да 7 верасня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

 

Паводле RADA.