Пяты набор blended-learning курса “Адукуй сябе пра Еўропу”

Курс разлічаны на маладых беларусаў і беларусак ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія цікавяцца еўрапейскай тэматыкай і хочуць структураваць свае веды пра гісторыю ўзнікнення, працу і структуру інстытутаў ЕС, а таксама паглыбіць сваё разуменне пра месца Беларусі ў сучаснай Еўропе. Заяўкі прымаюцца анлайн да 3 ліпеня 2020.

Курс складаецца з трох кампанентаў: працы на анлайн-платформе, штотыднёвых тэматычных вэбінараў з экспертамі і эксперткамі і штомесячных арганізацыйных сустрэч.

"Курс доўжыцца 2,5 месяцы. Мы стартуем 18 ліпеня і скончым 26 верасня 2020. Курс будзе складацца з працы на анлайн-платформе, штотыднёвых вэбінараў з экспертамі і эксперткамі і штомесячных арганізацыйных анлайн-сустрэч. Цябе чакае шэраг разнастайных заданняў на платформе і персанальны фідбэк ад тутарак курса, што дазволіць паралельна з вывучэннем зместа пракачаць твае персанальныя кампетэнцыі.

Экспертныя вэбінары будуць займаць па паўтары гадзіны, арганізацыйныя – па тры. Праца на платформе і з міні-праектамі звычайна патрабуе не больш за 2-3 гадізны на тыдзень".

Крыніца: adukacyja.info