Пулітцэраўскія гранты для асвятлення крызісаў

Пулітцэраўскі цэнтр па асвятленні крызісаў пры падтрымцы міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі "Internews" прапануе гранты "Persephone Miel" для вандровак прадстаўнікоў медыяў, якія займаюцца асвятленнем глабальных крызісаў, пра якія не распавядалі традыцыйныя амерыканскія СМІ.

Праграма прызначана для журналістаў, якія ня маюць доступу да іншых грантаў і не валодаюць магчымасцямі публікацыі сваіх працаў за межамі сваёй краіны.

Мэта праграмы - садзейнічанне прафесіяналам, якія пражываюць па-за межамі Злучаных Штатаў, у рэалізацыі задумаў і падрыхтоўцы рэпартажаў, пашырэнні міжнароднай аудыторыі.

На конкурс прымаюцца праекты пісьменнікаў, фатографаў, прадзюсераў радыёпраграм і стваральнікаў фільмаў, штатных журналістаў, фрылансераў і іншых прадстаўнікоў медыя, якія жадаюць асвятляць падзеі ў краіне свайго жыхарства. Заяўнікі павінны пражываць па-за межамі Злучаных Штатаў і мусяць свабодна валодаць ангельскай мовай. Вітаюцца кандыдаты-жанчыны.

Памер гранта складае 7,5 тыс. даляраў ЗША. Заяўкі прымаюцца да 15 лютага 2015 года. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.

Паводле Ijnet.org