Публічная прамова "Нацыянальная самасвядомасць" Амбасадара Брытаніі ў Беларусі Бруса Бакнэла (Мінск)
20 лістапада 2015 года ў Мінску ў межах цыклу лекцый "Urbi et Orbi" Амбасадар Брытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл выступіць з публічнай прамовай "Нацыянальная самасвядомасць".
Амбасадар Яе Вялікасці Брус Бакнэл па запрашэнні Лятучага ўніверсітэта і Галерэі TUT.BY падзеліцца разважаннямі пра адметнасць нацыянальнай самасвядомасці сваёй краіны і паспрабуе яшчэ раз агучыць тыя пытанні, якія лічыць важнымі як для брытанцаў, так і для беларусаў.
Што аб’ядноўвае Беларусь і Брытанію сёння? Ніколі не здагадаецеся, што гэта праблемы нацыянальнай самасвядомасці. Для беларусаў пытанне ідэнтычнасці - адно з тых асабліва балючых і вострых, на якія пакуль няма адназначных адказаў. Нам нават можа падавацца, што ў гэтым спецыфіка толькі беларускага кантэксту і прыкмета недафармаванасці нашае нацыі, што ёсць краіны, дзе гэтае пытанне не мае ў сабе такога праблемнага складніка. Напрыклад, Брытанія - з яе багатым гістарычным досведам краіны, што спалучыла ў адным каралеўстве мноства этнічных, рэлігійных, канфесійных, сацыякультурных і іншых ідэнтычнасцяў. Як у палітычнай прасторы, так і на семантычным ўзроўні там дасягнуты выразны кансэнсус і сфармавана даволі акрэсленая ідэнтычнасць. З гэтага пункту гледжання Брытанія выглядае даволі шчасна. А што скажуць на гэта самі брытанцы? Ці для іх пытанне нацыянальнай самасвядомасці ўжо вырашанае і састарэлае? У пошуках адказаў звернемся да асобы, аўтарытэт якой не выклікае сумневу - Амбасадара Яе Вялікасці спадара Бруса Бакнэла, чалавека, які не толькі дасканала ведае сваю гісторыю і культуру, але і не завочна знаёмы з беларускай.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, праспект Дзяржынскага, 57. Пачатак - у 18:30. Уваход вольны.
Паводле Budzma.by.