Публічная лекцыя па PR у Мінску
пан, 2014-10-06 16:46
Беларускі Нацыянальны моладзевы Савет "Рада" ладзіць бясплатную публічную лекцыю "Як правесці паспяховую PR-кампанію для сацыяльна-значных праектаў", якая пройдзе 13 кастрычніка 2014 года (пачатак а 17-й гадзіне).
Мэта лекцыі - інфармаванне аб этапах планавання і рэалізацыі паспяховай PR-кампаніі ў грамадскім сектары. Вядоўца - каардынатарка і капірайтар праекта "PRацоўня сацыяльнай рэклaмы" Юлія Рымашэўская.
Асноўныя тэмы лекцыі:
- што неабходна ведаць, каб арганізаваць паспяховую PR-кампанію;
- рызыкі падчас планавання і рэалізацыі дзейнасці;
- знаёмства з прыкладамі паспяховых і негатыўна рэалізаваных PR-кампаній у Беларусі і іншых краінах.
Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца тэорыя рэкламы і PR, асаблівасці прасоўвання сацыяльна значных праектаў у Беларусі, шляхі прыцягнення увагі і г.д. Падрабязнасці сустрэчы даступныя па спасылцы.
Паводле Adukacyja.info.