Прыз стартапам Green Alley Award ( 25 000€)

Green Alley Award - прыз лепшым прадпрымальнікам і прадпрымальніцам, і стартапам, якія займаюцца развіццём эканомікі з шматстайным выкарыстаннем прадукцыі. Місія прадпрыемстваў - ператварыць эканоміку ў эканоміку з шматстайным выкарыстаннем прадукцыі і трансфармаваць сістэму збору і перапрацоўкі адходаў. У якасці прыза - паездка ў Германію, дзе ўдзельнікі(цы) змогуць прайсці навучанне і падтрымку. Пераможца атрымае 25 000 € наяўнымі. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 ліпеня 2018.

Таксама 6 фіналістаў і фіналістак чакае шмат усяго цікавага:

  • водгукі па працы ад экспертаў эканомікі з шматстайным выкарыстаннем прадукцыі і ментараў стартапаў;
  • магчымасці супрацоўніцтва і знаёмствы і іншымі бізнесамі;
  • знаёмства з патэнцыяльнымі інвестарамі і медыя.
  • таксама шмат прызоў у галіне краудфандынга.


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

падаваць заяўку могуць старт-апы, якія функцыянуюць у краінах Еўропы і якія маюць справу з праблемамі, звязанымі з адходамі:

  • пытанні развіцця эканомікі з шматстайным выкарыстаннем прадукцыі;
  • рашэнні па перапрацоўцы адходаў;
  • ідэі па памяншэнні колькасці адходаў.
     

Як узяць удзел?

  • запоўніць заяўку
  • загрузіць прэзентацыю PitchDeck (прэзентацыя, як правіла падрыхтаваная ў PowerPoint, выкарыстоўваная для таго, каб даць аўдыторыі кароткі агляд вашага бізнес-плана).

Крыніца: green-alley-award.com