Прыём заявак на «Валанцёрскі фэст 2019»
аўт, 2019-07-30 06:40
Скарыстайцеся магчымасцю знайсці валанцёраў і валанцёрак, распавесці пра сябе і пазнаёміцца з іншымі. Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту» 2019 24 жніўня. Анлайн-анкеты на ўдзел прымаюцца да 7 жніўня 2019.
Як гэта будзе адбывацца:
- арганізацыі/ініцыятывы/крэатыўныя пляцоўкі мусяць да 7 жніўня
- запоўніць анлайн-форму (http://bit.ly/310gzQi) і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу;
- РАДА апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў і валанцёрак адмыслова для вас;
- у дзень фэсту мы сустракаемся, знаёмімся, размяркоўваемся па арганізацыях і
- ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі;
- пачынаем валанцёрыць!
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што арганiзацыi i iнiцыятывы будуць абiрацца па наступных крытэрыях:
- магчымасць для валантёраў і валанцёрак праявіць свае здольнасці (не толькі фізычная праца, але і творчая);
- устойлiвасць працы з валанцёрамi і валанцёркамі ў арганiзацыi/iнiцыятыве;
- магчымасць для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту застацца ў валанцёрская камандзе арганізацыі/ініцыятывы далей.
Крыніца: rada.fm