Прыём заявак на Ўсходнееўрапейскую школу палітычных даследаванняў

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы абвяшчаюць конкурс на удзел у праграме 2017 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў красавіку 2017 г. у Вільні, а апошнюю – 6 – 8 лістапада 2017 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы. Дэдлайн для падачы дакументаў - 24 лютага 2017 г.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцей. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

Хто можа паўдзельнічаць

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Пакрыццё выдаткаў

Удзельнікі праграмы аплочваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 50 еўра. Астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары.

Інфармацыю пра Школу можна знайсці тут, пра Раду Еўропы і праект Школы палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы, а таксама на сайце Еўрапейскай Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў. Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook.
Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас [email protected] да 25 лютага 2017 г. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:

  • свой фотаздымак памерам не менш як 1000x1000 пикселяў у фармаце JPEG;
  • рэзюмэ (CV);
  • кароткае рэзюмэ (максімум – два абзацы);

 

Прыклады назваў файлаў:  PROZVISHCHA_IMIA_2017 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2017), а пасля - _Anketa, _Photo, _CV, _brief. Форма анкеты-заяўкі і прыклад кароткага рэзюмэ прыкладаюцца.

Анкета-заяўка

Кароткае рэзюмэ (прыклад)

Крыніца: facebook.com