Прыём заявак на ўдзел у праграме Fulbright 2019-2020 (ЗША)
пан, 2018-09-10 06:54
Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае прыём заявак на праграму Fulbright на 2019-2020 навучальны год для выпускнікоў універсітэтаў і маладых прафесіяналаў, якія ўжо атрымалі ступень бакалаўра. Праграма дазваляе ўдзельнікам і ўдзельніцам праводзіць даследаванні і навучацца ў магістратуры аднаго з універсітэтаў ЗША ад 1 да 2 гадоў. Дэдлайн запаўнення заяўкі – 1 кастрычніка 2018 года.
Магчымыя накірункі навучання:
- Бізнес адміністраванне
- Эканоміка
- Адукацыя
- Экалагічная палітыка і кіраванне
- Міжнародныя дачыненні
- Журналістыка і камунікацыі
- Права;
- Бібліятэчная і інфармацыйная навука;
- Публічнае адміністраванне;
- Ахова здароў’я;
- Грамадская палітыка.
Грант пакрывае наступныя выдаткі цягам навучання:
- аплату навучання ва ўніверсітэце ЗША;
- штомесяцовую стыпендыю;
- медыцынскую страхоўку;
- аплату транспартных выдаткаў.
Патрабаванні:
- беларускае грамадзянства і знаходжанне ў Беларусі
- выдатнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай
- скончаная ступень бакалаўра
Крыніца: by.usembassy.gov