Прыём заявак на стыпендыяльную праграму Пражскага грамадзянскага цэнтра (Чэхія)
пан, 2019-08-26 09:04
Поўнае фінансаванне трохмесячнай даследчай стыпендыі для даследчыкаў/ц, актывістаў/к і журналістаў/к, што займаюцца грамадзянскім актывізмам і сацыяльнымі праблемамі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Месца: Прага, Чэхія, мовы: англійская, руская. Апошні тэрмін падачы анлайн-заяўкі 30 верасня 2019 года.
Тэрміны:
- Пачатак лютага - канец красавіка 2020
- Пачатак траўня - канец ліпеня 2020
- Сярэдзіна верасня - пачатак снежня 2020
Гэта магчымасць для таго, каб:
- Даследаваць выклікі, магчымасці і тэндэнцыі, якія ўплываюць на грамадзянскую супольнасць і правы чалавека ў вашай краіне ці рэгіёне;
- Напісаць кнігу, вучэбны дапаможнік, стратэгію або аналітычную працу, якія прынясуць карысць людзям і/або грамадзянскай супольнасці ў вашай краіне;
- Стварыць канцэпцыю новага праекту і прыступіць да яго рэалізацыі.
- Пражскі грамадзянскі цэнтр пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам у стыпендыяльнай праграме, уключаючы праезд, візу, выдаткі на пражыванне і жыллё. У стыпендыятаў/к таксама ёсць магчымасць карыстацца агульнай офіснай прасторай з доступам да інтэрнэту і ўмовамі для правядзення сустрэч.
Крыніца: praguecivilsociety.org