Прыём заявак на грантавую падтрымку ад Фонду дэмакратыі ААН
аўт, 2018-12-18 14:31
Фонд дэмакратыі ААН (ФДААН) запрашае арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці падаць заяўку на фінансаванне праектаў. Фонд падтрымлівае праекты, накіраваныя на развіццё грамадзянскай супольнасці, удзел у дэмакратычным працэсе, а таксама абарону правоў чалавека. Фінансавая падтрымка да 30 000 USD на адзін праект. Заяўкі прымаюцца ў перыяд з 15 снежня 2018 па 15 студзеня 2019.
Праекты прымаюцца праз анлайн-форму на англійскай або французскай мовах. Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб грантавай падтрымцы можна тут.
Тэмы:
- Гендэрная роўнасць
- Дзейнасць у мясцовых супольнасцях
- Вяршэнства закона і правы чалавека
- Удзел моладзі
- Умацаванне ўзаемадзеяння грамадзянскай супольнасці з урадам
- Сродкі масавай інфармацыі і свабода інфармацыі
- Інструменты для ведаў
- Выбарчыя працэсы
Крыніца: drive.google.com