Прыём заявак на атрыманне малых грантаў ад амбасады Славакіі (да 10 000 еўра)
Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Мінску прымае праектныя прапановы на атрыманне малых грантаў у Беларусі ў 2019 г. Славацкая афіцыйная дапамога ў мэтах развіцця фінансуе малыя праекты за кошт праграмы SlovakAid. Максімальная сума бязвыплатнай фінансавай дапамогі - 10 000 еўра на праект. Конкурс адкрыты для зарэгістраваных юрыдычных асоб: недзяржаўных некамерцыйных арганізацый і органаў мясцовай улады. Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў - 14 чэрвеня 2019 г.
Прапановы па праектах варта накіроўваць у электронным выглядзе па адрасе [email protected] і ў друкаваным выглядзе ў пасольства Славацкай Рэспублікі па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, 220030, вул. Валадарскага 6.
Працягласць кожнага праекта - ад 6 да 12 месяцаў, пачынаючы з даты падпісання кантракта паміж Славацкім агенцтвам па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне развіцця і атрымальнікам гранта.
Прадстаўленыя праекты павінны быць звязаныя з адукацыяй, аховай здароўя, належным кіраваннем (good governance) і грамадзянскай супольнасцю, сельскай гаспадаркай, інфраструктурай і ўстойлівым выкарыстаннем прыродных рэсурсаў, падтрымкай бізнес-асяроддзя. Прапановы павінны адпавядаць Стратэгіі Славацкай Рэспублікі па супрацоўніцтве ў мэтах развіцця на 2019-2023 гады. Праектныя прапановы, якія не адпавядаюць вышэйапісаным, не будуць прынятыя да разгляду.
Праектныя прапановы ў друкаваным выглядзе (запоўненыя, падпісаныя і засведчаныя пячаткай), а таксама адпаведная суправаджальная дакументацыя (рэгістрацыйныя дакументы арганізацыі-заяўніка і рэзюмэ яе ключавых прадстаўнікоў, адказных за рэалізацыю праекта) павінны быць складзеныя на англійскай мове. Пакет дакументаў павінен быць адпраўлены ў амбасаду Славакіі па вышэйпаказаным адрасе да 16:00 14 чэрвеня. Заяўкі, атрыманыя пасля гэтай даты, разглядацца не будуць.
Крыніца: mzv.sk/web