Прыём праектных заявак для вырашэння пытанняў мясцовага значэння

Нацыянальны дэмакратычны інстытут пры падтрымцы Каралеўства Нідэрландаў запрашаюць усіх беларускіх актывістаў/к падаваць праектныя заяўкі для вырашэння пытанняў мясцовага значэння. Актывісты/кі атрымаюць неабходную падтрымку для рэалізацыі ініцыятыў на мясцовым узроўні і /або павысяць уласныя навыкі. Сума фінансавай падтрымкі - да 1000 еўра.  Заяўкі будуць прымацца на пастаяннай аснове штомесяц. Першы разгляд заявак пачнецца ў сярэдзіне сакавіка 2020 г. Калі ласка, падавайце вашыя заяўкі праз гугл-форму.

Важна! У сувязі з пандэміяй каронавірусу арганізатары просяць Вас зрабіць упор на анлайн дзейнасць у Вашых праектах! Калі Вы вырашыце падаваць заяўкі, у якіх запланаваны жывыя сустрэчы ці мерапрыемствы, то арганізатары не ў сілах сказаць, калі змогусь прыняць іх да разгляду ў сілу зменлівасці сітуацыі з пандэміяй.

Тэмы праектаў могуць адрознівацца ў залежнасці ад сферы інтарэсаў, але яны павінны адпавядаць катэгорыям:

  • Праекты па абароне і прасоўванні грамадскіх інтарэсаў (адвокасі)
  • Практычная дзейнасць па нарошчванні навыкаў лідарства або ўключэння грамадзян
  • Ініцыятывы рэгіянальнага або нацыянальнага ўзроўню, накіраваныя на ўцягванне грамадзян у грамадскае жыццё і ў працэс рашэння грамадска значных пытанняў.
     

Хто можа падаваць заяўкі:

Агульныя патрабаванні:

  • Праекты павінны быць накіраваны на падтрымку актыўнай грамадзянскай пазіцыі і дэмакратычнай супольнасці. Мэты праектаў і актыўнасці каардынатараў/к не могуць супярэчыць базавым правам чалавека ці дэмакратычным каштоўнасцям.
  • Дадзеная праграма не прадугледжвае выдзялення авансавых плацяжоў, але арганізатары гатовы сумесна з удзельнікамі/цамі праекта выпрацаваць спосабы забеспячэння іх паспяховай рэалізацыі.
  • Падтрымка прадастаўляецца асобным актывістам/кам, а не арганізацыям. Пры гэтым праекты не павінны супярэчыць агульным планам і стратэгіі арганізацый, калі актывіст з'яўляецца сябрам адной з іх.

Фармат заяўкі:

  • Працягласць праекта ад аднаго да чатырох месяцаў
  • Апісанне праблемы (бягучая сітуацыя, чаму гэта праблема важная і каго яна закранае)
  • Выразная і зразумелая мэта - чаго вы хочаце дасягнуць
  • Абгрунтаваныя планы мерапрыемстваў для вырашэння названай праблемы, каляндарны графік, мэты і задачы, якія лагічна прыводзяць да заяўленых вынікаў
  • Якія чаканыя вынікі, індыкатары поспеху
  • Ідэі для будучых мерапрыемстваў і наступнай працы, г.зн. патэнцыйны працяг праекта
     

Бюджэт:

  • Сума фінансавай падтрымкі - да 1000 еўра
  • Абавязкова прад'явіць дэталёвы бюджэт згодны з запланаванай дзейнасцю праекта
  • Мінімум 20% бюджэту павінна быць суфінансавацца з іншых крыніц (пазначыць у бюджэце).
  • Разам з заяўкай павінен быць прадстаўлены план па зборы сродкаў.
  • Прыярытэт будзе аддавацца тым праектам, у якіх прадугледжаны кампанент па зборы сродкаў унутры
  • краіны.

 

Калі ласка, падавайце вашыя заяўкі праз гугл-форму, якую можна запоўніць ТУТ. Форму для бюджэту пампуйце ТУТ, а запоўніўшы, накіроўвайце на адрас [email protected].

Крыніца: docs.google.com