Прымаюцца намінацыі на нацыянальную моладзевую прэмію RADA AWARDS 2019

З гэтага моманту і да 24 лістапада запрашаюць намінаваць любую знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект, якія былi створаныя за амаль ужо мінулы 2019 год! Намінаваць вы можаце як сябе саміх, так і знаёмыя вам ініцыятывы і праекты. У гэтым годзе вас таксама чакаюць сюрпрызы! Намінаваць самыя яскравыя і выдатныя моладзевыя ініцыятывы і праекты,  актывістаў і актывістак 2019 года вы можаце па спасылцы да 24 лістапада ўключна!

Усе мы ведаем, што за гісторыямі поспеху ёсць шмат гісторый няўдач. І не трэба гэтага саромецца! Менавіта таму ў гэтым годзе з’явілася новая намінацыя — “Факап года”.

Намінацыя “Факап года” — гэта прызнанне сваіх памылак, жаданне паказаць, што няўдачы трэба прызнаваць і рабіць з іх высновы. Таму калі вы хочаце прызнаць свой факап ці лічыце, што нейкую справу можна было зрабіць інакш — намінуйце іх.

Замест намінацыі “Рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект” з’яўляецца новая намінацыя — “Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці». На яе вы можаце намінаваць моладзевыя ініцыятывы і праекты, якія працуюць на развіццё мясцовай супольнасці ў Мінску ці рэгіёнах.

Намінаваць моладзевыя ініцыятывы і праекты можна па 11 намінацыйных катэгорыях:

  • “Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва”
  • “Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека”
  • “Гендарная моладзевая арганізацыя/ініцыятыва”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці»
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва”
  • “Самы нашумелы моладзевы медыйны праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання культурнай спадчыны”
  • “Вечны рухавік” у моладзевым сектары
  • “Факап года”
  • Нагадваем, што “Вечны рухавік” — гэта асоба, якая рупліва працуе на карысць грамадства і з году ў год радуе нас сваімі поспехамі і натхняе вас рабіць гэты свет лепш.


“Самы нашумелы медыйны праект” — праект ці ініцыятыва, створаныя з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. Да іх ліку можна аднесці інфармацыйна-аналітычныя перадачы, навінавыя вэб-сайты, забаўляльныя шоу, анлайнавае відэа, візуалізацыю дадзеных, сацыяльныя сеткі, якія з’яўляюцца формай самапрэзентацыі і інш.

RADA AWARDS — нацыянальная прэмія, таму вы можаце (і важна) намінаваць ініцыятывы і праекты не толькі з Мінску, а з любога горада ці вёскі.

Крыніца: rada.fm