Privacy за кубак кавы - інтэрактыўная лекцыя (Мінск)

25 чэрвеня 2016 года (субота) у Мінску пройдзе інтэрактыўная прэзентацыя медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага "Недатыкальнасць прыватнага жыцця, ці Privacy за кубак кавы".

Тэмы сустрэчы - Сеціва ды бяспека, прыватнае жыццё і сацыяльныя сеткі, гісторыя пошуку ў Інтэрнэце і да т.п. Аўтара прэзентацыі цікавіць, якім чынам сучасныя "гаджэты", анлайн-сервісы і мабільныя праграмы збіраюць асабістую інфармацыю пра асобу, ці можа "віртуальнае жыццё" паўплываць на рашэнне наймальніка прыняць "інтэрнаўта" на працу або банка выдаць крэдыт, г.д.

У цэнтры ўвагі эксперта - каштоўнасць персанальных звестак, "шэрыя" зоны прыватнасці, да т.п.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, прастора ЦЭХ. Пачатак - у 18:30. Уваход вольны. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

Прэзентацыя пройдзе ў межах "ECLAB_Інтэракцыі" - cерыі імпрэз (экскурсій, лекцый, кінапраглядаў, дыскусій, г.д.), прысвечаных асэнсаванню савецкай гісторыі і індывідуальнай ды калектыўная памяці.

 

Паводле Eclab.by.