Прэзентацыя вынікаў школы «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё» «Дзень Іншага горада» (9 верасня)

Перфоманс з нечаканымі прапановамі да насельнікаў Кастрычніцкай вуліцы і дыскусія пра разнастайнасць памяці і практыкі ў далейшым лёсе Курапатаў, пераўтварэнне закінутай гарадзенскай пусткі ў інклюзіўную прастору і стварэнне інтэрактыўнай карты грамадскіх прастор Менску. Па-новаму зірнуць на горад і гарадскія прасторы і разам падумаць аб тым, наколькі Іншымі яны могуць быць, запрашае 9 верасня Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”.

Гэта адукацыйная праграма, што мае мэтай развіццё  ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Яна арганізавана Лятучым Універсітэтам у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, альманахам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя”. Школа ажыццяўляе ўжо другі выпуск. Сёлета агульнай рамкай праграмы стала канцэпцыя “Зялёны горад”. Выпускнікі Школы – маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты – прэзентуюць вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор.

Прэзентацыя, што прадугледжвае не толькі знаёмства з даследваннямі і праектамі, але і актыўную дыскусію ў зале, будзе праходзіць 9 верасня з  13:00 да 20:00 у прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16).

Праграма прэзентацыі:

  • 13.00-13.30 – Прэзентацыя Школы “Гарадскія грамадскія прасторы:
  • ўстойлівае развіццё”.
  • 13.30-14.00 – Прэзентацыя 9-га нумара альманаху “Гарадскія Тактыкі” на
  • тэму “Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння”.
  • 14.00-15.00 – Прэзентацыя даследавання “Мапа грамадскіх/публічных
  • прастораў Мінска”.
  • 15.20-16.20 – Прэзентацыя даследавання “Курапаты як месца памяці і
  • грамадская прастора”.
  • 16.40-17.40 – Прэзентацыя даследавання “Трансфармацыя “шэрай зялёнай
  • зоны” ў грамадскую прастору. Дзевятоўка, Гродна”.
  • 18.00-19.00 – “Кастрычніцкая: неідэальная і бязглуздая”. Перформанс-
  • маніфестацыя. Прэзентацыя вынікаў даследавання супольнасці і гарадскога
  • ландшафту.
  • 19.00-20.00 – Урачыстае ўручэнне дыпломаў.


Вы можаце далучыцца да нас на ўвесь дзень ці наведаць толькі тую частку, што вас асабліва цікавіць. Больш падрабязнае апісанне праектаў вы знойдзеце ў разгорнутай праграме па спасылцы.

Крыніца: https://www.facebook.com