Прэзентацыя стыпендыяльнае праграмы Chevening у Віцебску
19 траўня 2016 года ў Віцебску пройдзе прэзентацыя сусветнай стыпендыяльнай праграмы брытанскага ўрада Chevening.
Адмысловая прэзентацыя стыпендыяльнае праграмы для жыхароў Віцебска і Віцебскага рэгіёна пройдзе па адрасе: вул. Белабародава, 5, Выставачная зала Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва. Пачатак - у 17:30. Уваход вольны.
Удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра магчымасці, якія дае стыпендыя, і ўмовы ўдзелу ў конкурсе на яе атрыманне, а таксама змогуць задаць пытанні супрацоўнікам Амбасады Брытаніі ў Беларусі.
Стыпендыя Chevening пакрывае кошт навучання ў вышэйшых навучальных установах Брытаніі і прызначана для перспектыўных навучэнцаў, якія маюць патэнцыял стаць лідэрамі меркаванняў і вядучымі спецыялістамі. Стыпендыя звычайна фінансуе навучанне ў магістратуры на працягу 1 года.
Для беларусаў даступна 6 стыпендый Chevening. Прыярытэт аддаецца навучанню па наступных спецыяльнасцях:
- Эканоміка, Фінансы, Бізнес.
- Журналістыка і Медыяменеджмент.
- Палітычныя і Грамадскія даследаванні і Права.
- Дзяржаўнае і Рэгіянальнае кіраванне.
- Кіраванне ў сферы адукацыі і моладзевых арганізацый.
Суіскальнікамі стыпендыі могуць быць спецыялісты 23-45 гадоў са скончанай вышэйшай адукацыяй, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, валоданнем англійскай мовы, якія маюць досвед працы ў адным з пазначаных прыярытэтных накірункаў або ў іншай вобласці, дзе яны праяўлялі лідэрскія якасці.
Дэдлайн падачы заявак для суіскальнікаў (на 2016-2017 навучальны год) - 14 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Vitebsk4.me, Chevening.org.