Прэзентацыя самага старажытнага ўніверсітэта Шатландыі ў Мінску
чцв, 2014-10-02 11:35
9 кастрычніка 2014 года ў Мінску пройдзе прэзентацыя самага старажытнага ўніверсітэта Шатландыі St. Andrews.
Цягам сустрэчы арганізатары распавядуць пра адукацыйныя праграмы і асаблівасці навучання ў Брытаніі. Адмысловы госць сустрэчы – амбасадар Брытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл.
Падчас прэзентацыі ўдзельнікі сустрэчы даведаюцца пра навучальныя праграмы ўніверсітэта St. Andrews у галіне менеджменту, фінансаў і эканомікі, сацыяльных і гуманітарных навук, медыцыны.
Мерапрыемства адбудзецца ў канферэнц-залі гатэлю «Мінск» 9 кастрычніка ў 18:30. Колькасць ўдзельнікаў абмежавана да 25 месцаў. Жадаючыя трапіць на сустрэчу мусяць загадзя запісацца па тэлефонах + 375 (17) 226-56-73, + 375 (29) 121-99-99.
Паводле Generation.by