Прэзентацыя працы модуля прыёма ахвяраванняў на сайтах грамадскіх арганізацый
чцв, 2018-05-10 10:09
12 траўня каманда Лічбавай майстэрні запрашае на сустрэчу, прысвечаную тэме інтэграцыі модуля прыёма ахвяраванняў на сайты грамадскіх арганізацый. Пачатак: 10:50, працягласць: 2 гадзіны+ на вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).
План сустрэчы:
- Прэзентуем вынікі пілотнага выпрабавання модуля прыёма ахвяраванняў напрацягу лютага-сакавіка.
- Прадэманструем працэс устаноўкі, функцыянала і працы існуючага рашэння на асобным лэндынгу.
- Збярэм найбольш гарачыя чаканні аўдыторыі
- Распавядзем планы каманды Лічбавай майстэрні па ўладкаванні модуля на бліжэйшы год.
Для каго?
- Грамадскія арганізацыі, якія маюць сайт і гатовы развіваць унутраны фандрайзінг на іх.
- Распрацоўшчыкі (бэкэнд, фронтэнд), якія жадаюць уцягнуцца ў працэс і пазнаёміцца з камандай, якая развівае праект дагэтуль.
- Медыя, якім цікава пашырыць навіны пра магчымасці, якія адкрываюцца для грамадскіх арганізацый пры прымянненні такога рашэння.
Напрацягу апошніх 5 месяцаў айціваланцёры распрацоўвалі опэнсорснае рашэнне для прыёма ахвяраванняў грамадскімі арганізацыямі метадам эквайрынга (банкаўскімі карткамі), якія маюць уласныя сайты (лэндынгі). Модуль “Doika” ужо працуе. Нам бы хацелася пашырыць яго выкарыстанне, а таксама, абмеркаваць як найбольш гарачыя чаканні з мэтай яго паляпшэння.
Выкарыстанне модуля дазволіць грамадскім арганізацыям:
- Хутчэй прымаць грошы на свой рахунак ад беларускіх грамадзян;
- Больш арыентавацца на свае мэтавыя групы і кола падтрымкі ўнутры краіны
- Больш зарыентавацца на развіццё ўласнай лічбавай інфраструктуры
- У тым ліку актыўнасці на сваіх пляцоўках
- Што у сваю чарку падвысіць айці адукаванасць і агульную эфектыўнасць арганізацый у выкананні сваіх мэтаў.
Крыніца: it.falanster.by