Прэзентацыя першага перакладу "Калевалы" на беларускую мову

10 снежня 2015 года ў Мінску пройдзе прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову фінскага нацыянальнага эпасу "Калевала".

Пераклад "Калевалы" выйшаў у лістападзе 2015 года ў выдавецтве Зміцера Коласа ў перакладзе Якуба Лапаткі. У адрозненне ад шэрагу іншых перакладаў "Калевалы" на замежныя мовы, пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з фінскай, і выдатна перадае ўсе тонкасці арыгіналу: і мову, і інтанацыю, і вобразны свет.

"Калевала" - нацыянальны эпас Фінляндыі, ў аснове якога ляжаць карэла-фінскія народныя вершы і песні, сабраныя і апрацаваныя выбітным фінскім паэтам Эліясам Лёнрутам. Першае выданне "Калевалы" з'явілася ў 1835 годзе, 180 гадоў таму. За гэты час фінскі эпас быў перакладзены на больш за 60 моў свету.
З’яўленне "Калевалы" адыграла важную ролю для развіцця фінскага грамадства. "Калевала" сталася краевугольным каменем фінскай нацыянальнай свядомасці. І сёння “Калевала” зьяўляецца крыніцаю натхнення для многіх грамадскіх дзеячаў і дзеячаў культуры: мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў. Так, менавіта фінская "Калевала" натхніла Дж. Р.Р. Толкіна на напісанне рамана "Уладар пярсцёнкаў".

Пачатак прэзентацыі - а 16-й гадзіне.

У праграму прэзентацыі ўваходзяць:
-    выступы афіцыйных асоб (пасла Фінляндыі Харры Мякі-Рэйнікка, прадстаўніка міністэрства культуры Беларусі, прадстаўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі),
-    прэзентацыя перакладу "Калевалы" перакладчыкам Якубам Лапаткам і выдаўцом Зміцерам Коласам,
-    выступ прадстаўнікоў фінскіх кампаній, спонсараў беларускай "Калевалы",
-    фінская класічная музыка ў выкананні музычнага праекта "Bon voyage".
Месца правядзення мерапрыемства: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, галерэя “Лабірынт”, 3 паверх, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск.
Мерапрыемства на Фэйсбуку
.

Крыніца: Finnish Embassy Liaison Office in Belarus.