Прэзентацыя міжнародных адукацыйных магчымасцей і праграм у ЕС (Гомель)
Адукацыйны мікс EU&U - гэта прэзентацыя міжнародных адукацыйных магчымасцей і праграм у Еўрапейскім Саюзе ад Амбасадараў еўрапейскай моладзі ў Беларусі/Young European Ambassadors in Belarus (YEAs). 27 красавіка 2019 мерапрыемства адбудзецца ў Гомелі (SMM-арт прастора "Каўчэг", праспект Перамогі, 2А). Пачатак а 15:00, для пацверджання вашага ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца.
Што вы даведаеце на сустрэчы:
✔ Хто такія YEAs і навошта патрэбна падобная ініцыятыва
✔ Якія адукацыйныя магчымасці ў Еўрапейскім Саюзе даступныя вам
✔ Як шукаць інфармацыю аб стажыроўках, канферэнцыях і форумах
✔ Як узяць удзел у моладзевых абменах (Erasmus +) і трэнінгах
✔ Як атрымаць стыпендыю і/або грант на навучанне
Арганізатары і спікеры мерапрыемства - маладыя і ініцыятыўныя беларусы, якія аднойчы перайшлі ад слоў да дзеяння і цяпер гатовы падзяліцца сваім асабістым вопытам і лайфхакі з вамі. Калі вы не ведалі, дзе шукаць інфармацыю, хочаце быць актыўным і ў вас шмат пытанняў - тады прыходзьце да нас!
Крыніца: facebook.com