Прэзентацыя маніторынгу парушэнняў правоў студэнтаў (Мінск)
18 лістапада 2014 года Грамадскі Балонскі Камітэт у партнёрстве з Моладзевай прафсаюзнай групай "Студэнцкая Рада" і Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" запрашае на прэзентацыю маніторынгу парушэньнняў акадэмічных свабод і правоў студэнтаў. Мерапрыемства праходзіць у межах "Тыдню студэнта".
Госці сустрэчы даведаюцца, якія праблемы былі выяўлены падчас маніторынгу. Падчас прэзентацыі будуць закранутыя пытанні акадэмічнай свабоды, універсітэцкай аўтаноміі і ўдзелу студэнтаў у кіраванні адукацыяй. Вядоўцы мерапрыемства: Марына Штрахава - адзін з каардынатараў маніторынгу; Уладзімер Дунаеў, Алег Граблеўскі, Сяргей Вятохін - эксперты Грамадскага Балонскага Камітэта.
Пачатак мерапрыемства - а 19-й гадзіне. Адрэса: Бізнес-клуб "Imaguru", вул. Фабрыцыуса, 4.
Паводле Adukacyja.info.