Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд у Беларусі (Мінск)
16 чэрвеня 2016 года ў прасторы ЦЭХ (Мінск) пройдзе прэзентацыя кнігі нямецка-амерыканскага гісторыка Анікі Вальке "Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі". У кнізе аналізуецца габрэйскі досвед і сабраны вусныя гісторыі сведак генацыду ў былым СССР, паказана змаганне за выжыванне і міжэтнічныя адносіны падчас акупацыі.
Пачатак - у 18:30. Уваход вольны. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16. Прэзентацыю ладзіць Еўрапейскі коледж "Liberal Arts" у Беларусі (ECLAB) у межах "ECLAB_Інтэракцыі" cерыі імпрэз (лекцый, экскурсій, прэзентацый, кінапраглядаў, дыскусій і г.д.), прысвечаных асэнсаванню савецкай гісторыі і індывідуальнай ды калектыўная памяці. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Eclab.by.