Прэзентацыя індэкса ўстойлівасці НДА ў Мінску

Каманда Міжнароднага асветніцкага грамадскага аб'яднання «АКТ» запрашае да ўдзелу ў мерапрыемстве, прысвечаным прэзентацыі вынікаў ацэнкі Індэкса устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці - 2016, і падыскутаваць пра развіццё грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Беларусі.


Эксперты АКТа прэзентуюць вынікі штогадовай ацэнкі ўстойлівасці АГС Беларусі, а таксама распавядуць пра трэнды развіцця грамадзянскай супольнасці ў краінах Еўразіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мерапрыемства працягнецца дэбатамі аб развіцці сектара:


•    Новыя ініцыятывы vs традыцыйныя НДА: за кім будучыня грамадзянскай супольнасці Беларусі?
•    Арганізацыі грамадзянскай супольнасці: «гета» або «народнікі»?
•    Што ўратуе фінансавую ўстойлівасць АГС?


Будзем рады сустрэчы з вамі 15 жніўня 2017 года з 11:00 да 13:30 у Культурным цэнтры КОРПУС па адрасе: Мінск, прашпект Машэрава 9, корпус 8 (мапа). Калі ласка, звярніце ўвагу, што на мерапрыемства патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Крыніца: www.actngo.info