Прэзентацыя дапаможніка па псіхааналізе і гендэрнай самаідэнтыфікацыі (Мінск)

19 чэрвеня 2016 года (нядзеля) у Мінску пройдзе прэзентацыя лічбавага дапаможніка "Псіхааналіз - тэксты для чытання".

Дапаможнік падрыхтаваны студэнтамі і выкладчыкамі Еўрапейскага коледжа "Liberal Arts" у Мінску (ECLAB). Аўтары зборніка прапануюць чытачам даведацца, якім чынам класікі псіхааналізу разумелі працэс гендэрнае самаідэнтыфікацыі, што такое "правы чалавека" і г.д.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, прастора ЦЭХ. Пачатак - а 16-й. Уваход вольны.

Прэзентацыя ладзіцца ў межах "ECLAB_Інтэракцыі" - cерыі імпрэз (лекцый, экскурсій, прэзентацый, кінапраглядаў, дыскусій і г.д.), прысвечаных асэнсаванню савецкай гісторыі і індывідуальнай ды калектыўная памяці. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

 

Паводле Eclab.by.