Прэзентацыя аналітычнага дакумента па дзяржаўных закупках у Беларусі (Мінск)

Каманда SYMPA/BIPART запрашае на прэзентацыю даследавання дзяржаўнай палітыткі ў галіне дзяржзакупаў, прысвечанага працэдурам закупаў з адной крыніцы у Беларусі.

Прэзентацыя адбудзецца 28 лютага (аўторак) у 18:30 у прасторы "Тартак" у Мінску. Адрас: вул. Магілёўская, дом 2, корпус 2, паверх 4, памяшканне 1 (правы ўваход у будынак на цокальным паверху з боку гандлёвага цэнтра "Мост"). Бліжэйшая станцыя метро – “Інстытут культуры”, выхад у бок ГЦ "Мост".

Аўтары даследавання “Дзяржаўныя закупы з адной крыніцы ў Рэспубліцы Беларусь: аналіз і рэкамендацыі”: запрошанныя эксперты Галіна Кашэўская і Ўладзімір Паплыка.

У пачатку мерапрыемства абмасадар Фінлядныі ў Літве і Беларусі Крыстэр Мікельсан (Christer Michelsson) выступіць з расповедам пра тое, якім чынам у Фінляндыі дамагаюцца празрыстасці ў дзяржаўным кіравані і змагаюцца з карупцыяй.
Перад прэзентацыяй будзе арганізаваная кава-паўза.
Уваход на мерапрыемства – вольны, але абавязкова зарэгістравацца, даслаўшы паведамленне на адрас [email protected]

Крыніца: www.sympa-by.eu