Press Club Belarus: Сустрэча з заснавальнікам HackPack (Мінск)

Прэс Клуб Беларусь запрашае на сустрэчу з заснавальнікам журналісцкай сацыяльнай сеткі HackPack Джасцінам Варылекам.

7-га чэрвеня 2016 года ў Мінску журналіст адкажа на пытанні гасцей сустрэчы і распавядзе пра тыя патрабаванні да матэрыялаў, якія ёсць у замежных сродках масавай інфармацыі, якія тэмы цікавяць міжнародныя рэдакцыі і якім чынам з імі супрацоўнічаць.

9-га чэрвеня пройдзе майстар-клас па тэме анлайн-журналістыкі. Тэмы занятка: ідэі для медыястартапаў, выкарыстанне мультымедыяплатформаў, супрацоўніцтва журналістаў і IT-спецыялістаў. Удзел у мерапрыемствах - па рэгістрацыі. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Press-Club.by.