Press Club Belarus запрашае ў Школу аналітычнай журналістыкі

Прэс Клуб Беларусь запрашае ў Школу аналітычнай журналістыкі. Навучанне пройдзе з чэрвеня 2016 па сакавік 2017 года. Запрашаюцца штатныя або пазаштатныя супрацоўнікі беларускіх СМІ, студэнты, якія маюць досвед супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі. Навучэнцы набудуць навыкі стварэння аналітычных журналісцкіх матэрыялаў.

Праграма навучання ўключае азнаямленчыя вандроўкі ў Грузію, Украіну, Польшчу, Літву, Эстонію і шэраг краін Еўразвязу для вывучэння досведу трансфармацыі гэтых краін і падрыхтоўкі матэрыялаў на гэтую тэму для беларускіх медыя.

Кандыдаты мусяць: запоўніць анлайн-анкету, даць 2-3 вэб-спасылкі на свае аўтарскія аналітычныя матэрыялы, мець пісьмовую (або вусную) рэкамендацыю рэдактара выдання, з якім ідзе супрацоўніцтва і якое мае намер апублікаваць новыя матэрыялы кандыдата (далейшая публікацыя матэрыялаў - абавязковая ўмова, таму ўдзел у Школе варта ўзгадніць з рэдактарам Вашага выдання).

Дэдлайн - 27 траўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Паводле Press-Club.by.