Press Club Belarus прапануе стажыроўку (Мінск)
Журналісцкая майстэрня "Прэс-клуб Беларусь" запрашае на стажыроўку ў Мінску. Стажыроўка не аплочваецца, але дае магчымасць далейшага працаўладкавання.
Тэрмін - жнівень-верасень 2016 года (па 10 гадзін на тыдзень).
Патрабаванні да кандыдатаў: свабоднае валоданне ангельскай мовай, выдатнае веданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай моў, інтарэс да журналістыкі, навыкі напісання артыкулаў, здольнасць працаваць у сацыяльных сетках. Вітаецца адказнасць, арганізаванасць, гатоўнасць вучыцца.
Стажор зможа далучыцца да распрацоўкі новых праектаў, набыць новыя кантакты і карысны досвед.
Кандыдаты мусяць даслаць матывацыйны ліст і рэзюмэ на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 31 ліпеня 2016 года. Дадатковая інфармацыя тут.
Паводле Press-Club.by.