Прэс-тур для журналістаў па тэме АЭС (Літва, Беларусь)

З 11 па 15 красавіка 2016 года ладзіцца прэс-тур для беларускіх і літоўскіх журналістаў, зацікаўленых у асвятленні тэмаў будаўніцтва і функцыявання АЭС, сучаснае энергетыкі і ўплыву энергааб'ектаў на экалогію. Удзельнікі прэс-туру наведаюць Ігналінскую АЭС у Літве, будаўнічую пляцоўку пад АЭС у Астраўцы (Беларусь), гідраэлектрастанцыю ў Гродна.

Прэс-тур ладзяць: некамерцыйная арганізацыя "Экапартнёрства" (Беларусь), экалагічная сетка "Зой" (Швейцарыя) за падтрымкай Праграмы ААН па навакольным асяроддзі (UNEP), Шведскай агенцыі міжнароднага развіцця (SIDA) і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Вядоўцы прэс-туру:

  • Алекс Кірбі (былы карэспандэнт "Бі-Бі-Сі", аўтар і вядоўца ў галіне экалагічнай журналістыкі, Брытанія),
  • С'юзан Боос (рэдактарка штотыднёвіка "WOZWochenzeitung", аўтарка кніг пра праблемы Чарнобыля і Фукýсімы, Швецарыя),
  • Алег Лістапад (журналіст з 25-гадовым стажам працы экалагічным аглядальнікам, Украіна).

Алекс Кирби (бывший корреспондент «Би-би-си», автор и ведущий множества экологических программ и публикаций, Англия), Сьюзан Боос (редактор еженедельника WOZWochenzeitung, автор книг о проблемах Чернобыля и Фукусимы, Швейцария), Олег Листопад (журналист с 25-летним опытом работы экологического обозревателя, Украина).

Да ўдзелу ў прэс-туры на конкурснай выснове запрашаюцца журналісты радыё, газет і сеціўных СМІ.

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на электронную скрыню: [email protected].

Дэдлайн - 1 сакавіка 2016 года.

З папярэдняй праграмай прэс-туру можна азнаёміцца тут. Па пытаннях удзелу неабходна звяртацца да прэс-сакратаркі "Экапартнёрства" Алесі Чумаковай па тэл.: (017) 336 01 90, (025) 997 44 91, на е-мэйл: [email protected].

 

Крыніца EcoPartnerstvo.by.