Прэс Клуб Беларусь: Трэнінгі па стварэнні відэа для сацыяльных сетак (Мінск)
Прэс Клуб Беларусь запрашае на бясплатныя 2-дзённыя трэнінгі па стварэнні мабільнага відэа для Сеціва і сацыяльных сетак.
Уменне ствараць мабільнае відэа для распаўсюду ў Інтэрнэце - адзін з асноўных навыкаў сучасных журналістаў для мультымедыйнага аповеду. Запрашаюцца супрацоўнікі СМІ і фрылансеры.
Вядоўца трэнінгаў - трэнер Гай Дэген (Guy Degen) (Аўстралія-Греманія).
Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з:
- фарматамі відэа для Інтэрнэту і сацыяльных сетак;
- тэхнічнымі метадамі відэаздымак;
- асновамі кампазіцыі;
- выкарыстаннем тэхнічных прылад для смартфонаў (мікрафонаў, манапода і г.д.) і аксэсуарамі відэаздымак;
- асновамі мантажу мабільнага відэа.
- інш.
Эксперт дасць парады па эфектыўным выкарыстанні сучасных смартфонаў у журналісцкае працы.
Трэнінгі пройдуць 6-7 чэрвеня і 8-9 чэрвеня ў Мінску.
Кандыдаты мусяць даслацб заяўку ў вольнай форме на е-мэйл: [email protected]. У лісце неабходна пазначыць падставы ўдзелу, назву СМІ (медыя), нумар кантактнага тэлефона. Дэдлайн - 4 чэрвеня 2016 года.
Падрабязней - тут.
Паводле Press-Club.by.