Прэс-Клуб Беларусь: Сустрэча з рэдакцыяй Нашай Нівы
пан, 2016-11-28 13:48
Прэс-Клуб Беларусь (Мінск) і выданне 34mag запрашаюць на Адкрытую лятучку з "Нашай Нівай".
Сустрэча з журналістамі беларускай газеты "Наша ніва" пройдзе 30 лістапада 2016 года.
Удзельнікі:
- Андрэй Дынько, галоўны рэдактар;
- Сяргей Гудзілін, фатограф;
- Ягор Марціновіч, журналіст;
- Настасся Роўда, журналіст;
- інш.
Запрашаюцца студэнты, журналісты, чытачы. Тэмы абмеркавання: рэдакцыйная палітыка, абавязкі членаў каманды газеты, спосабы прамоўцыі матэрыялаў, г.д.
Пачатак - а 18-й гадзіне. Падрабязнасці тут.
Паводле Press-Club.by